З 11 жніўня будзе цалкам перакрыты рух па пуцеправодзе на Мінскай кальцавой

9 августа 2018

І пачнём выпуск з апошніх навін пра аварыйны пуцеправод на кальцавой у Мінску. Праз два дні, з 11 жніўня, будзе цалкам перакрыты рух у абодвух напрамках. Мост закрыюць да 7 лістапада, пакуль там не завершацца будаўнічыя работы. Будуць арганізаваны дадатковыя палосы для аб'езду. А сёння будаўнікі пачалі разбор бэлек прасеўшага участка пуцеправода. Палову ўжо дэмантавалі. Нагадаем, 1 жніўня на скрыжаванні МКАД з Ігуменскім трактам праваліўся ўчастак дарогі.

Прычына здарэння - дэфект аднаго з перакрыццяў. Пуцеправод узведзены ў 1985 годзе, апошняя рэканструкцыя праводзілася 17 гадоў таму.