З 11:00 да 14:00 рух па праспекце Незалежнасці будзе перакрыты

13 сентября 2017

Увазе аўтамабілістаў! Сёння сталіца ва ўладзе кінематаграфістаў. “Беларусьфільм” здымае дзіцячае кіно "Тумпабідум". З 11:00 да 14:00 рух па праспекце Незалежнасці будзе перакрыты. На гэты час праезд па галоўнай артэрыі горада ад Белдзяржцырка да вуліцы Казлова будзе даступны толькі для грамадскага транспарту. ДАІ Мінска просіць улічваць гэту інфармацыю і загадзя планаваць свой маршрут перамяшчэння. Вуліцы Захарава і Кісялёва будуць працаваць у звычайным рэжыме.