Больш за 130 тысяч білетаў прададзена на II Еўрапейскія гульні

6 июня 2019
Больш за 130 тысяч білетаў  прададзена на II Еўрапейскія гульні, з іх  прыблізна 15 % купілі замежныя госці. Квіткі набываюць не толькі расіяне і еўрапейцы, але і балельшчыкі з Аўстраліі, Амерыкі, Азіі, Афрыкі і Блізкага Усходу. Дарэчы, для іх квіток на Гульні можа стаць пропускам праз граніцу. З 10 чэрвеня па 10 ліпеня можна скарыстацца спартыўным бязвізам і аднаразова праехаць праз любы пункт пропуску пры ўмове, што ёсць білет на Еўрапейскія гульні. Пры гэтым застаюцца дзейнічаць і іншыя бязвізавыя рэжымы. Напрыклад, балельшчыкі больш чым з 70 краін свету праз нацыянальны аэрапорт могуць прыехаць нават без квітка на спартыўны форум. У гэтым выпадку замежныя госці змогуць знаходзіцца ў Беларусі на працягу 30 дзён з моманту прыезду.