З 10 ліпеня рэкламы і прывабных абяцанняў у ёй стане менш

26 июня 2013

Галоўнае тут - засцерагчы беларусаў. Якімі хітрасцямі нельга будзе скарыстацца піяршчыкам? І чаго тэлебачанне пазбавіцца ў прайм-тайм?



Пра новае аблічча беларускай рэкламы - Яўген Пуставой. Цяпер у ваша вячэрняе баўленне часу ля тэлевізара не будзе так дакучліва ўрывацца рэклама. Яе ў прайм-тайм паменшылі на 2 хвіліны за гадзіну. Для параўнання - гэта працягласць стандартнага сюжэту навін.

Плюс зараз з вуснаў тэлевядучых будзе менш гучаць надакучлівае рэкламная паўза. З 6 да 10 вечара - у самы рэйтынгавы час - колькасць рэкламных блокаў скарацяць. Сыходзіць на рэкламу будуць не часцей за чатыры разы за гадзіну. І не даўжэй за чатыры хвіліны, ужо з 10 ліпеня. Рэкламісты пачнуць жыць па новых правілах. Ні фінансавых пірамід, ні безгрунтоўных абяцанняў ад эскулапаў, ні завабліванняў ад казіно. І нават возьмуцца за змест сацыяльнай рэкламы. Беларусаў засцерагуць ад абяцанняў, а чыноўнікаў - ад сотняў скаргаў. Беларускую рэкламу вызваляць ад слоў падарунак, бясплатна, 0 рублёў.

Пётр Папялушка - мастадонт піяр-галіны. У Беларусі рэкламу ўжо чатыры разы спынялі ў развіцці па адных правілах і дыктавалі іншыя. Але гэты рынак не звяў, як кветка без вады ў сённяшнюю спякоту, наадварот, квітнее. За мінулы год прынёс 900 мільярдаў рублёў у бюджэт - у два разы больш за 2011.

У выніку нараканняў на рэкламу, як і яе самой, у прайм-тайм менш. Але затое якаснага прадукта, абяцаюць, будзе больш. Але як гэта адаб'ецца на тэлевізійным кантэнце? Бо рэклама - не толькі рухавік прагрэсу, але і напаўненне сеткі вяшчання.

Сяргей Лашук, галоўны дырэктар Галоўнай дырэкцыі продажаў і маркетынгу Белтэлерадыёкампаніі: Белтэлерадыёкампанія ў тым ліку распрацоўвала гэты закон. Улічаныя інтарэсы як каналаў, так і гледачоў.


Толькі бігборды і шыльды за 2012 прынеслі бюджэту рэгіёнаў 38 мільярдаў рублёў на інфраструктуру. А рэкламныя ролікі аўдыёвізуальным СМІ - магчымасць купляць і вырабляць самы папулярны тэлепрадукт. Бо калі цалкам ліквідаваць рэкламу, то ТБ-малюнак будзе іншы.