Рысяня, якое злавілі на прыватным падворку ў Баранавіцкім раёне, не выжыла. Мясцовыя ветэрынары агледзелі яго, змясцілі ў каранцін. Пушыстаму госцю было каля паўгода, жывёліна было моцна знясілена. Выпадак выхаду дзікай кошкі да людзей незвычайны. У нашай краіне рысь - чырванакніжная жывёліна, якая рэдка трапляе на вочы чалавеку нават у лесе. Жыхары вёскі Вольна некалькі дзён звярталі ўвагу на візіты ляснога насельніка. Злавіць дзікую кошку ўдалося не адразу.
Што менавіта прымусіла звера пакінуць лес, спецыялістам трэба будзе даведацца. Ветэрынары правядуць экспертызу: ці хварэла жывёліна на шаленства.













