Рыбу сямейства асятровых не без поспеху разводзяць у айчынных рыбгасах

17 октября 2015

Так, напрыклад, некалі экзатычную для нас рыбу сямейства асятровых зараз не без поспеху разводзяць у айчынных рыбгасах, не гаворачы ўжо аб больш традыцыйных - шчупаку, карасю, карпе. Адно з найбуйнейшых азёр Віцебскай вобласці - Лепельскае - папоўнілася новымі насельнікамі. Сюды выпусцілі больш як 5 тон рыбы. Пры добрых умовах за год кожная дадасць у вазе да кілаграма. Партыю для зарыблення выгадавалі ў прыватнай гаспадарцы. З выбарам возера спецыялістам дапамаглі вызначыцца рыбаловы-аматары. Яно ўзначаліла рэйтынг папулярнасці ў сетцы Інтэрнэт.

Расказвае Марына Раманоўская.

Вось так - невялікімі партыямі рыбу загружаюць у спецыяльныя кантэйнеры. Тэмпература ў іх практычна, як у возеры. На вагах - шчупак, карась і карп. Кожная рыба ад ста да шасцісот грамаў. І гэта аптымальная вага для зарыблення.

Больш як 5 тон для зарыблення выгадавалі ў прыватнай гаспадарцы. Усё паводле найноўшых тэхналогій. За рыбай спецыялісты назіраюць кругласутачна - кормяць строга па раскладзе. Такія ўмовы падыходзяць нават для асятровых.

У мінулым годзе ў азёры Віцебскага, Аршанскага і Лепельскага раёнаў выпусцілі больш за 5 тон рыбы. Для невялікіх азёр - дастатковая колькасць. Галоўная задача пры зарыбленні, гавораць спецыялісты, не парушыць баланс экасістэмы.

Возера Лепельскае - адно з найбуйнейшых у Віцебскай вобласці. На вуду рыбакам тут трапляецца шчупак, лешч, карась, акунь. Дарэчы, апошні раз яно зарыблялася восем гадоў таму.

На рыбалку ў райцэнтр прыязджаюць з усёй Беларусі.

Мікалай Зайцаў дамоў без улову пакуль не вяртаўся. На кручок траплялася самая розная рыба.

Лавіць рыбу на Лепельскім возеры дазволяць, хутчэй за ўсё, толькі ў сярэдзіне лістапада. За гэты час яго новыя насельнікі паспеюць асвоіцца. Пры добрых умовах за год кожная рыба дадасць у вазе да кілаграма.