Сёння ў сілу ўвайшла новая рэдакцыя. Для многіх змены сталі прыемнымі. Падчас нерасту рыбачыць зараз можна не толькі з берагу, але і з лёду і нават кладкі. Ды і сам перыяд забароны зараз будзе адрознівацца тэрмінамі ў розных кліматычных зонах Беларусі. Пазней за іншых, 10 красавіка, ён будзе пачынацца ў Віцебскай вобласці. З прыемных бонусаў паляўнічым: пуцёўку хутка можна будзе заказваць праз Інтэрнэт. А вось браканьерам давядзецца несалодка: таксы за шкоду прыродзе ў сярэднім павялічыліся ў 3 разы.
Аляксандр Драгун, начальнік упраўлення Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі: Лось, алень былі па 95 базавых, стануць 300 базавых. Аналагічнае павелічэнне ідзе па іншых відах. Усе таксы агульнадаступныя, таму кожнаму, у каго ўзнікае ідэя нешта незаконна здабыць, я рэкамендую адкрыць таксы, прагартаць іх, падлічыць, колькі гэта будзе каштаваць. Акрамя таго, апроч такс, прадугледжаная адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.
Прасачыць гісторыю парушэнняў інспектарам зараз стане прасцей. У паляўнічых з'явіцца спецыяльная картка ўліку, дзе будуць рэгістравацца ўсе парушэнні і выплаты штрафаў.














