Рады ратавальнікаў Мінскага абласнога ўпраўлення МНС папоўнілі навабранцы

23 июля 2020
43 байцы падраздзяленняў МНС сёння прынялі прысягу. Месцам для ўрачыстасці традыцыйна выбралі мемарыял Курган Славы. Некаторыя з будучых ратавальнікаў ужо паспелі прайсці баявое хрышчэнне агнём у першыя дні службы.

Пасля прысягі ўсклалі кветкі да мемарыяла ў даніну памяці загінуўшым падчас Другой сусветнай вайны. Зусім хутка ратавальнікі Мінскай вобласці адзначаць сваё прафесійнае свята.