Шэраг краін уводзяць абмежавальныя меры па абароне ад каранавіруса

14 марта 2020
Адэкватнай і разумнай рэакцыі патрабуе і сітуацыя ў свеце. "Белавія" прыпыняе палёты ва Украіну, Польшчу і Кіпр. У Кіеў, Львоў, Харкаў і Адэсу - з 17 па 31 сакавіка, у Ларнаку - з 15 па 30, у Варшаву - па 27 сакавіка. У кампаніі адзначылі, што зварот сродкаў або змяненне даты вылету на адмененыя рэйсы можна будзе зрабіць да 31 снежня гэтага года.

БЧ прыпыніла рэйсы ў Польшчу

Беларуская чыгунка часова прыпыніла рух цягнікоў у Польшчу з заўтрашняга дня. Нявыкарыстаныя білеты можна будзе вярнуць у білетных касах без дадатковых плат і збораў, а электронныя праязныя дакументы - вярнуць праз інтэрнэт-рэсурс. Тэрміны не абмежаваныя.

У Кітаі сітуацыя з COVID-19 пад кантролем

У Кітаі пік эпідэміі пройдзены. За апошнія суткі на мацерыковай частцы краіны выяўлена ўсяго 11 новых выпадкаў заражэння. А амаль паўтары тысячы пацыентаў вылечаныя і выпісаныя з бальніц. Усяго ж у свеце вылечыліся больш як 70 тысяч інфікаваных. 

Шэраг краін уводзяць абмежавальныя меры па абароне ад COVID-19

Каб абмежаваць магчымае распаўсюджванне віруса. Польшча, Чэхія і Славакія закрылі свае межы. Літва ўзмацняе пагранкантроль з Польшчай і Латвіяй. Расія з 15 сакавіка часова закрывае сухапутныя ўчасткі мяжы з Польшчай і Нарвегіяй. Выключэнне будзе зроблена для грамадзян Беларусі і членаў афіцыйных дэлегацый. Італія працягвае жыць у рэжыме каранціну. Перамяшчэнне абмежавана нават унутры краіны. 

У Італіі наладзілі музычны флэшмоб

Зрэшты, самі італьянцы не сумуюць. Для ўзняцця настрою вырашылі наладзіць на выхадных музычны флэшмоб. Гараджане адчыняюць вокны і балконы - спяваюць і іграюць на музычных інструментах, часам ствараючы імправізаваныя музычныя ансамблі.