Шэраг экскурсій ад 8 еўра прапаноўваюць турыстам айчынныя аператары

15 мая 2014

Наведаць беларускі скансен, гістарычны Нясвіж ці лінію Сталіна могуць балельшчыкі ў перапынках паміж матчамі. Шэраг экскурсій усяго ад 8 еўра прапаноўваюць турыстам айчынныя аператары. Дарэчы, самы папулярны маршрут у гэтыя дні - менавіта Лінія Сталіна, тым больш, што наведаць гэта месца ў маі вельмі сімвалічна. Антаніна Станкевіч далучылася да замежных турыстаў і адправілася з імі на экскурсію.


Заказаць экскурсію, не адыходзячы ад касы, можна прама ў фан-вёсцы. Тут жа працуюць аператары, якія з лёгкасцю падбяруць тур згодна з густам і кашальком турыстаў. Самыя ж папулярныя прапановы сёння - аглядны маршрут па сталіцы і Лінія Сталіна.


Аб тым, што менавіта Лінія Сталіна сёння карыстаецца попытам, красамоўна сведчыць паркоўка перад комплексам. Машын з замежнымі нумарамі відавочна больш, чым беларускіх.


Дарэчы, наведаць сёння гісторыка-культурны комплекс вырашылі не толькі турысты, але і хакеісты. Пад прыцэлам нашай тэлекамеры аказаліся ігракі зборнай Расіі, якія свой першы выхадны на гэтым чэмпіянаце вырашылі правесці за горадам. Спачатку яны праехаліся на савецкім і нямецкім танках.


А потым, нягледзячы на законны выхадны, з задавальненнем адказвалі на пытанні журналістаў.


Дарэчы, прыняць турыстаў і нават хакеістаў гатовы ўсе турыстычная аб'екты Мінска і вобласці. Заказаць экскурсію даволі лёгка і адбудзецца яна пры любой запаўняльнасці групы - запэўніваюць спецыялісты.