У вядучай ВНУ краіны за званне знаўцаў рускай мовы і беларускай культуры змагаліся больш за тысячу студэнтаў са 120 краін. Усе яны сёння вучацца ў беларускіх універсітэтах і інстытутах. Алімпіяда праходзіла ў два этапы. Удзельнікі першага спаборнічалі ў напісанні эсэ, а ўжо ў другім туры - творчым - іх чакаў свайго роду іспыт на веданне беларускай культуры і гісторыі.
Больш чым з тысячы прэтэндэнтаў дыпломы пераможцаў і прызёраў алімпіяды дасталіся толькі 12-ці замежным студэнтам. Рускую мову і беларускую гісторыю, як высветлілася, лепш за іншых ведаюць госці з Кітая, Туркменістана, Венесуэлы, Італіі, Арменіі, Нігерыі і Каба-Вердэ.
Руская і нават беларуская мова з замежным акцэнтам
18 мая 2013














