Кіраўніцтва Мінгарвыканкама, Мінгарсавета і адміністрацый раёнаў праводзіць прыёмы

18 февраля 2017

Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян, якія датычацца выплаты збору па дэкрэце №3, працуюць сёння паводле графіка рабочага дня.

Прыёмы праводзіць кіраўніцтва Мінгарвыканкама, Мінгарсавета і адміністрацый раёнаў. У Кастрычніцкім з раніцы прынялі 5 чалавек. У асноўным людзі просяць растлумачыць, ці трапляюць яны ў катэгорыю неплацельшчыкаў збору. Усяго ў адміністрацыю раёна падалі больш за 100 пакетаў дакументаў. Кожны выпадак праглядаюць індывідуальна.

У Першамайскім раёне з раніцы ўжо прынялі 11 чалавек. Частка з іх прыйшлі па кансультацыю, хтосьці прынёс дакументы ў службу адно акно. Кансультуюць людзей першы намстаршыні кіраўніка адміністрацыі, а таксама галоўны фінансіст.

Нагадаем, што тэрмін выплаты збору працаздольнымі грамадзянамі, якія ў 2015 годзе не працавалі і, адпаведна, не выплачвалі падаткі і не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў, мінае 20 лютага.