Кіраўніцтва горада і вобласці гатова вырашаць праблемныя пытанні жыхароў

25 октября 2016

Кожную  субботу  можна тэлефанаваць на гарачую лінію. Званкі будуць прымаць і 29 кастрычніка. У мэрыі  на сувязь выйдзе намеснік старшыні  Віктар Лапцеў. Ён адказны за пытанні архітэктуры, горадабудаўніцтва і жыллёвай палітыкі. Звяртацца з заўвагамі і прапановамі можна  з 9 да 12 гадзін.   У Мінскім аблвыканкаме  жыхароў Цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Сяргей Неўмяржыцкі. У яго кампетэнцыі  пытанні будаўніцтва і рамонту дарог, транспарту, камунікацый, жыллёвай і камунальнай гаспадаркі. Задаць пытанне можна да апоўдня.