Кіраўніцтва эстонскай сталіцы зацікаўлена ў абмене вопытам з Мінскам у сферы ЖКГ

27 апреля 2017

Кіраўніцтва эстонскай сталіцы зацікаўлена ў абмене вопытам у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі з Мінскам. Галоўныя аспекты ўзаемадзеяння - рамонт дарог, водазабеспячэнне і асвятленне, паркі, азеляненне, а таксама работа аварыйнай службы. Гэта сёння абмяркоўвалі ў мэрыі на сустрэчы з дэлегацыяй Таліна. Як падкрэслілі абодва бакі, беларуска-эстонскія гандлёва-эканамічныя адносіны знаходзяцца на высокім узроўні, іх будуць умацоўваць і на ўзроўні супрацоўніцтва дзвюх сталіц. Сёння талінцы наведваюць такія мінскія прадпрыемствы, як Гаррамаўтадар, Мінскгарсвятло і Мінскзелянбуд.