Кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў правядуць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі

6 сентября 2017

Не застаюцца ўбаку і кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў. У верасні яны правядуць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі.

Так, 8 верасня запланаваны прыёмы грамадзян у Міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, Міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка, а таксама ў старшыні праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў Валерыя Іванова. Старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо правядзе сустрэчу з грамадзянамі 12 верасня, а 14 - старшыня Дзяржкамітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка і ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. 15 верасня асабісты прыём правядуць Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч і Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі. Таксама прыёмы пройдуць 19, 22, 27 і 28 верасня.