Кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў працягваюць прыёмы грамадзян

3 ноября 2017

На 8 лістапада ў Саўміне запланавана сустрэча з Міністрам культуры Юрыем Бондарам. 9-га ў Гродзенскі аблвыканкам выедзе Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, а ў Рэчыцкім райвыканкаме прыём правядзе старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгпрама Мікалай Яфімчык. 15 лістапада ў Саўміне з грамадзянамі сустрэнецца Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. 17-га ў Клічаўскім райвыканкаме прыём пройдзе ў Міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага. 22 лістапада Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко сустрэнецца з грамадзянамі ў Слуцкім райвыканкаме. А ў Саўміне на пытанні грамадзян адкажа Міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Прыёмы таксама пройдуць 24, 28, 29 і 30 лістапада.