Кіраўнікі камунальных прадпрыемстваў Мінска ацанілі тэхналогіі перапрацоўкі раслінных адходаў

20 июля 2022

Свая касавіца і ў сталіцы. І таму актуальным застаецца пытанне ўтылізацыі скошанай уздоўж тратуараў і дарог травы, а таксама лісця і галля. Новая станцыя па кампаставанні адходаў у Мінску загружана на 100 %. Перавагі безадходнай вытворчасці ацанілі ўдзельнікі выязнога семінару - кіраўнікі камунальных прадпрыемстваў Мінска. Яны азнаёміліся з інавацыйнай тэхналогіяй перапрацоўкі. У планах экавытворчасці за год перапрацаваць 70 тысяч тон раслінных адходаў. Іх затым дадаюць у грунт, які выкарыстоўваюць падчас азелянення сталіцы. 

Удзельнікі семінара азнаёміліся таксама і з працай гадавальніка "Броўка". Тут на плошчы 80 гектараў вырошчваюць рулонныя газоны і больш за 420 відаў дрэў і кустоў. Выкарыстоўваюць іх таксама для азелянення горада.