Рубрыку "Усім навука" глядзіце сёння ў "Панараме"

4 декабря 2017

Якая бытавая тэхніка ў вашым доме ўжо друкуецца на 3D-прынтары і чаму галоўнымі здабытчыкамі нафты становяцца суперкамп’ютары?

Пра мазгі, якія займалі пакоі і цэлыя памяшканні, а зараз змяшчаюцца на далоні. І пра разумныя станкі, здольныя раздрукаваць цэлыя дамы. Журналісты Агенцтва тэленавін задаліся пытаннем: што трэба для паспяховага старту праекта?

Сяргей Філатаў, заглабараторыі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі: "Узнікла сітуацыя, калі мы проста не маглі вырашыць задачу без 3D-прынтара. Г.зн. усё адбылося цалкам натуральна. Калі мы сталі вырашаць, што нам прасцей набыць прынтар і які набываць, то мы вырашылі, што больш эфектыўна будзе, калі мы зробім сваю машыну. На ёй праверым нашы ідэі, і аказалася гэта і ў часе, і ў вопыце больш эфектыўным".

Як суперкамп’ютары дапамагаюць у вытворчасці, а 3D-прынтары друкуюць у космасе? Глядзіце сёння ў "Панараме" сюжэт Дзмітрыя Цітова ў рубрыцы "Усім навука".