Замест нуднага чакання цягніка ў смартфоне - вывучэнне гісторыі Мінска праз "прыадчынены багаж". Беларуская чыгунка прэзентавала інтэрактыўны праект для падарожнікаў з відэааповедам і слайд-шоу з фактамі пра сталіцу.
Сюррэалістычныя пейзажы горада прапануюць разгледзець у галерэі Савіцкага. Мастак Ігар Карпаў - у мінулым галоўны архітэктар Партызанскага раёна - прадэманстраваў эмацыянальнае бачанне міфаў і філасофіі. І поўная змена калекцый на 2 тысячах квадратных метраў у Палацы мастацтваў. Што экспануюць - раскажа "Праменад".
Выпалены радыяцыяй Чарнобыль апошнія паўгода асабліва баліць у мастакоў. Выставы ідуць - чарга за карцінамі. У 1987 заслужаныя і народныя сабралі экстранны пленэр. І вось сёння яго вынікі ў Палацы.
Вашчанка, Шкаруба, Шматаў фіксавалі апусцелыя вёскі прама на месцы падзей. Алоўкамі і фарбамі заражаныя пейзажы. Сёння ўжо небяспекі не ўяўляюць, але паказваюць. Побач 7 дзясяткаў асацыяцый з экалагічнымі катастрофамі ад сучаснікаў.
На паверх вышэй - 6 майстроў. Іх аб'яднаў не толькі гэты перыметр. Акрамя агульнага праекта, агульныя 4 лакацыі. Гэта Акадэмія мастацтваў, гістарычнае Гродна, "Кася" і "Бася" (хто быў у заходняй сталіцы, ведае, што гэта воданапорныя вежы). Вось у іх ужо 30 гадоў як працуюць разам. Для Мінска "вежы разрэзалі", а яе начынне перавезлі.
У адной прасторы лініі жыцця з палотнаў Валянціны Шобы, сцэнаграфія лялечных спектакляў ад Аляксандра Сільвановіча, манахром Вікторыі Ільіной і метафарычнае дрэва Уладзіміра Панцялеева.
Як звычайная расліна можа стылізавацца, дэфармавацца і ўвогуле выглядаць у кераміцы, паказвае сямейны дуэт Калтыгіных. Шукайце розніцу паміж працамі бацькі і сына.
Аўтар ідэі канцэптуальна адлюстраваць той жа яблык ці персік - Максім Калтыгін. Па слядах знакамітага кераміста-бацькі пайшоў яшчэ ў дзяцінстве. Бабруйскае вучылішча, віцебскі мастацка-графічны факультэт, Акадэмія мастацтваў - прапусціў праз сябе ўвесь графічны і керамічны базіс. Цяпер спаборнічае з родным гуру.
І гэта не адзіная сямейная выстава ў Палацы. 70 гадоў магло б споўніцца скульптару Аляксандру Лышчыку. У які музей ці прыватныя рукі пайшла калекцыя майстра - невядома, калі б не сын скульптара. Папулярны калісьці выканаўца Нілс зноў сабраў лепшае бацькоўскае і прэзентуе тут.
Усмешлівы "Бобр" у Бабруйску, мемарыял Першай сусветнай на Старажоўцы і Гедымін для Ліды ў мініяцюры - толькі частка выдадзенага. Ён эксклюзіўна ляпіў "Салон" для Нацыянальнай школы прыгажосці і музыканта як момант з жыцця музычнай школы. Не паспеў рэалізаваць. Майстра не стала ў 2011. Таму сын пайшоў са сцэны ў майстэрню, каб дзве сотні работ не разбурыліся.
І пакуль скульптура экс-Нілса не адпускае, заўсёды побач сяброўскае плячо Дзмітрыя Калдуна. На выставах не госць, які міма праходзіць, а сябар сям'і, які ў тэме.
Уся гэтая экспазіцыя вось-вось пераедзе ў Камянец - у дзень нараджэння Аляксандра Лышчыка.
Крыху больш за тыдзень - менавіта столькі часу ў вас, каб запланаваць рандэву па гэтых выставах. Занялі 2 тысячы квадратных арт-метраў. Яшчэ больш навінак і прэм'ер гэтага тыдня шукайце на сайце Белтэлерадыёкампаніі.













