Рубрыка "Праменад"

29 января 2021

Аматараў акадэмічнай школы сёння чакаюць у Вялікім тэатры Беларусі. Гэтым вечарам у балеце “Анюта” - чэхаўскія персанажы. Натхніцца танцам сёння прапануе і Белдзяржфілармонія. Вялікая зала прымае юбілейны канцэрт заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі". А вось на сцэне Горкаўскага тэатра - меладрама. "Трамвай “Жаданне" ў рэжысёрскай версіі Валянціны Ераньковай. А вось якія выставачныя пляцоўкі падтрымліваюць градус культурнага жыцця сталіцы - ведае Дар'я Тарасава.

Праславутыя кавід-абставіны прымусілі Нацыянальны мастацкі пайсці не ў кіч, а ў авангард. У адной выставачнай зале - працы стваральніка метафізічнага жывапісу Джорджа дэ Кірыко і яго правай рукі - мастачкі і сусветна вядомага ювеліра Лізы Саціліс. Менавіта дзякуючы грачанцы вечны матэрыял пераводзілі ў бронзу, яна ж рэтушавала творы майстра перад адліўкай.
Візуальна нагадвае Далі, але гэта не ён. Аднак знакамітае прозвішча ў кантэксце экспазіцыі да месца. Абодва аўтары былі добра знаёмыя з іспанцам. І разам з сюррэалістам сталі часткай сузор'я найбуйнейшых майстроў еўрапейскага мастацтва 20 стагоддзя. У экспазіцыі - энігмы ў літаграфіях і працы Дэ Кірыко ў аб'ёме. Знакамітыя "Сівілы" і "Археолагі" - апошнія вагой у 3 сотні кілаграмаў. Аўтар працягваў старажытную грэчаскую традыцыю паліхромнай скульптуры і размалёўваў вобразы ўручную. Скульптуры Саціліс ў навінку для беларускага гледача, але паказальныя для еўрапейскіх эстэтаў, пакрытыя 24-каратным золатам. Гэты ж каштоўны метал яна выкарыстоўвае і падчас стварэння сваіх ювелірных упрыгажэнняў. У ход ідзе толькі 999 проба, самы чысты і цёплы матэрыял.
З натуры або ўспамінаў. З фатаграфічнай дакладнасцю ці даючы волю фантазіі партрэтыст можа выкарыстоўваць любую формулу. Галоўнае - перанесці на палатно характар мадэлі. Героямі сваёй эпохі ў Нацыянальным мастацкім дзеліцца Яўген Харытоненка. Аўтар адпраўляе гледача назад у пяцідзясятыя.
Харытоненка вядомы як камерны партрэтыст. На працягу жыцця пісаў сяброў па кіеўскім мастацка-тэатральным, простых рабацяг і людзей, блізкіх па духу. У большасці звяртаўся да нейтральных фонаў. Але як гэта бывае - адступаўся ад аўтарскага почырку. Так, пунсовыя адзенні дамінуюць у цыкле "Чырвоны колер жыцця і страсці". Акцэнтнае палатно серыі - выява опернай дзівы Вялікага Галеевай у рост, у вобразе фам-фаталь Кармэн. Гэта адзін з самых буйнафарматных твораў. Усяго ж у фондах музея захоўваецца 14 палотнаў аўтара, роўна як і ў Беларускім саюзе мастакоў. Калі партрэты раскіданыя па зборах беларускіх музеяў, то пейзажы і нацюрморты знаходзяцца ў прыватным зборы сям'і аўтара.
Калі хто і мог адважыцца раскрыць тэму прыгажосці жаночага цела ў выставачным праекце 18+ - гэта Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. На "90-60-90" праз ракурсы Шыле, Пікаса і Матыса глядзець на Незалежнасці, 47.
Начынка экспазіцыі - арыгіналы прыжыццёвых аўтарскіх літаграфій. Кожная мае статус рэчы аўкцыённай. Прыезджая частка экспазіцыі - з Санкт-Пецярбурга, яна фарміравалася з еўрапейскіх прыватных калекцый. Калі Пікаса і Матыс знаёмыя беларускай публіцы па папярэдніх выставачных праектах, Шыле для гледача мастак новы.
Прадстаўленая і беларуская школа: сярод экспанентаў - 7 дзясяткаў аўтараў і іх эксперыменты ў скульптуры, акварэлі, жывапісе і графіцы. Праект "Лініі кахання" суправаджаюць адкрытыя лекцыі і творчыя сустрэчы з сучаснымі мастакамі. За арт-навінамі сачыце ў сацсетках Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.