Шматлікія праблемы, з якімі людзі звяртаюцца на прамыя тэлефонныя лініі або агучваюць падчас асабістых прыёмаў з прадстаўнікамі ўлады, не застаюцца без увагі. Кожнае пытанне дасканала вывучаецца, разглядаюцца розныя варыянты яго рашэння. І часцяком такія звароты не патрабуюць вялікіх фінансавых выдаткаў, а для людзей яны маюць важнае значэнне. Дзесьці добраўпарадкаваць тэрыторыю, заасфальтаваць дарогу або палепшыць якасць вады ў населеным пункце. Юрый Карняловіч, як важна чуць людзей, у рубрыцы "Зваротная сувязь".













