Рубрыка "Мой 2018"

1 января 2019

Армейскія гульні, вучэнні, мадэрнізацыя арміі, стварэнне першай IT-роты. Гэты год быў насычаным і для абаронцаў нашай Радзімы. Як ужо не раз адзначалася, Беларусь накіравана выключна на абарону сваіх тэрыторый. Зрэшты, порах трэба трымаць сухім. А незалежнасць краіны і моц беларускай арміі шмат у чым залежаць ад узбраення. Пра гэта гаварыў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кожны год армія бярэ на ўзбраенне найноўшыя ўзоры, а ваенна-прамысловы комплекс працуе над самымі актуальнымі распрацоўкамі. Вянцом канструктарскай думкі апошнія некалькі гадоў па праве лічыцца сістэма залпавага агню "Паланэз". Многія эксперты ставяць яе ў адзін рад з лепшымі машынамі свету. Асаблівы гонар нашай арміі - гэта людзі. Тыя, хто гатовы ў любы час выканаць сваю задачу. Гісторыя прафесійнага абавязку і любові ў нашай рубрыцы "Мой 2018".