Рубрыка Капітал

29 мая 2014
Надвор'е мінчан і гасцей сталіцы сёння не радуе. Але ў выхадныя, абяцаюць, будзе цёпла. Дарэчы, каб выратавацца ад нядаўняй спёкі, мінскі аквапарк наведала ўжо больш за 13 тысяч чалавек. Напаўняльнасць комплексу расце штодня. Колькі будзе каштаваць еўрапейскі адпачынак?

Падлічыў Якаў Бута ў рубрыцы Капітал.

Людміла з дачкой і ўнучкай вырашылі адкрыць купальны сезон у новым аквапарку. Прызнаюцца: летась адпачывалі ў Прыбалтыцы. Маштабы акваторый там больш сціплыя.

А вось маладая пара з Мінска вырашыла за дзве гадзіны апрабаваць ўсе горкі аквапарка. З паловы ўжо з'ехалі.

Дарэчы, выйсці на вуліцу ўжо можна. Летнюю акваторыю запусцілі на выхадных. Нават ранней, чым было запланавана. Маштабнае адкрыццё сезона адбудзецца толькі ў гэтую суботу. Але два адкрытыя басейны і чатыры горкі працуюць на поўную сілу.

У будны дзень дзве гадзіны адпачынку ў аквапарку абыдуцца ў 120 тысяч. Цэны ніжэйшыя за сярэднееўрапейскія. Акрамя акваторыі, для наведвальнікаў працуюць два забаўныя цэнтры, некалькі бараў, спа-зона і самая вялікая ў краіне трэнажорная зала. Шэсцьсот трыццаць квадратных метраў.

Адно з асноўных пытанняў, якое зараз актыўна вырашае кіраўніцтва аквапарку, транспартнае. Побач з будынкам ёсць аўтамабільная стаянка і нават веласіпедны паркінг.

Мінскі аквапарк знаходзіцца практычна на кальцавой - у раёне праспекта Пераможцаў. І дабрацца сюды пакуль найбольш зручна на машыне. Але ў найбліжэйшы час да комплексу пусцяць і гарадскі транспарт.