Рубрыка Капітал

24 апреля 2014
Актыўна да самых апошніх IT-тэхналогій прыцягваюць студэнтаў у мінскіх ВНУ. У МІПСА ствараюць сумесную акадэмію з амерыканскім камп'ютарным гігантам Microsoft, а ў БДУ ўсталявалі адзін з некалькіх у краіне 3Д-прынтараў, якім зможа скарыстацца кожны студэнт. Рубрыка Капітал сёння з IT-ухілам.

Расказвае Якаў Бута: У фундаментальнай бібліятэцы БДУ цяпер можна раздрукаваць не толькі рэферат ці курсавую працу, але і практычна любую аб'ёмную фігуру. Унікальны 3Д-прынтар з сённяшняга дня даступны кожнаму студэнту. Зразумела, выключна ў адукацыйных мэтах.

Міхаіл Жураўкоў, першы прарэктар БДУ: Гэта не толькі прынтар, гэта складанае ПЗ, цэлы набор спецыяльных прыстасаванняў, апаратуры. З дапамогай гэтай лабараторыі мы створым новыя ноу-хау, якія праславяць нашых студэнтаў і супрацоўнікаў, прынясуць карысць для нашай Беларусі.

На стварэнне цэнтра ўніверсітэту выдаткавалі грошы ў рамках гранта. Па ўсім свеце каля 260 падобных лабараторый.

З дапамогай новага 3Д-прынтара можна вырабляць дэталі практычна для ўсіх сфер - прамысловасці, медыцыны і нават мастацтва. У будучыні тут плануюць ствараць мініяцюрныя скульптуры.

Вытворчасць адной дэталі займае ад 40 хвілін да 40 гадзін у залежнасці ад яе памеру і складанасці. Менавіта гэтая мадэль прынтара здольна вырабляць дэталі памерам у баскетбольны мяч.

А студэнты Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін будуць навучацца па самых сучасных тэхналогіях Microsoft. Бакі возьмуць курс на ўкараненне апошняй версіі пакета Офіс. Ён дае магчымасць працаваць з дакументамі аддалена і выкарыстоўваць адразу на некалькіх камп'ютарах. Такім чынам, навучэнцы змогуць вольна ўзаемадзейнічаць паміж сабой і мець імгненны доступ да актуальных дакументаў.

Станіслаў Князеў, рэктар Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін: Мы ўстанавілі ўзаемаадносіны з прадстаўніцтвам Microsoft і ліцэнзійныя праграмы, якія дапамогуць нашым студэнтам лепш вучыцца, лепш пазнаваць свет і атрымліваць інфармацыю з прымяненнем самых сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Важным складальнікам праграмы стане адкрыццё ІТ-акадэміі. Навучанне дасць магчымасць атрымаць міжнародны сертыфікат прафесіянала ў сфере інфармацыйных тэхналогій.