Рубрыка Капітал

8 августа 2013

Бум кавуноў у сталічных магазінах. Згодна са статыскай, сярэдняя сталічная сям'я набывае ласунак за 4-5 тысяч рублёў кожныя 2-3 тыдні. На што яшчэ варта патраціцца летам?


Наш карэспандэнт Якаў Бута зазірнуў у кошыкі пакупнікоў, каб падрыхтаваць рубрыку Капітал. Беларусы пакідаюць у магазіне ў сярэднім не больш за 150 тысяч за раз. Такія звесткі атрыманы падчас апытання кіраўнікоў аб'ектаў гандлю. У кожнага пятага апытанага сума сярэдняга чэка знаходзілася ў дыяпазоне 150 - 250 тысяч рублёў, у 10% - больш за паўмільёна. Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, рознічны тавараабарот у першым паўгоддзі гэтага года склаў 115 трыльёнаў рублёў і павялічыўся амаль на 20% у адносінах да аналагічнага перыяду 2012-га. На думку экспертаў, значны рост рознічнага тавараабароту абумоўлены павелічэннем даходаў насельніцтва.


Бум кавуноў у сталічных магазінах… 1700 тон украінскай ягады плануецца рэалізаваць у жніўні. Перад продажам партыя кавуноў будзе праходзіць кантроль на наяўнасць пестыцыдаў і нітратаў. Дарэчы, сёлетні продаж можа пабіць мінулагоднія рэкорды - кошт на карысную ягаду невялікі. Набыць салодкі ласунак сёння можна. Гандлёвыя пункты прапаноўваюць пакупнікам замежны пачастунак па цане ад 4 да 10 тысяч рублёў.


У Мінску адчуваецца дэфіцыт чатырохпакаёвых кватэр для шматдзетных сем'яў. Каб задаволіць патрэбы горада, за год неабходна будаваць больш за 200 чатырохпакаёвак. Таму мэр горада Мікалай Ладуцька даручыў сфарміраваць адпаведную праграму па павелічэнні будаўніцтва такіх кватэр да 2017 года. Пакуль жа шматдзетным ўзамен прапаноўваецца адна- альбо двухпакаёвыя кватэры на адным паверсе. Але такая перапланіроўка жылля не вельмі запатрабаваная.


З беспрацоўных у прадпрымальнікі. У кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама мінчане сёння атрымалі кансультацыі па пытаннях навучання і працаўладкавання. Асаблівую цікавасць выклікала магчымасць выдзялення субсідыі для арганізацыі ўласнай справы. Амаль 11 мільёнаў беларускіх рублёў можа атрымаць той, хто не менш за месяц стаіць на ўліку ў службе занятасці і можа падаць дакументы для пачатку прадпрымальніцкай справы.