Рубрыка "Ідзем у госці". Германія

15 октября 2017

Наогул, параўноўваць жыллёва-камунальныя выдаткі жыхароў розных краін вельмі складана. Сфера ЖКГ не тое, што на кантынентах - нават у суседніх дзяржавах функцыянуе па-рознаму. Ды і ў кожнай краіне свой узровень даходаў. Таму, каб гаварыць на гэтую тэму аб'ектыўна і непрадузята, сёння мы запускаем новую рубрыку "Ідзем у госці". У ёй жыхары розных краін самі распавядуць, колькі і за што яны плацяць.

Да прыкладу, жыхары Масквы, паводле статыстыкі, на камунальныя плацяжы выдаткоўваюць у сярэднім 13% ад сваёй зарплаты, беларусы - каля 11%, палякі за ЖКУ узімку аддаюць чвэрць даходаў, а літоўцы - трэцюю частку. Адна з самых дарагіх жыровак - у Германіі. У залежнасці ад рэгіёна выдаткі на камунальныя паслугі - ад 10 да 40% ад зарплаты. Дарэчы, у Германіі ў некаторых раёнах у жыроўку ўключаюць аплату дворніка, новыя тэхналогіі і нават атручванне насякомых. Такім чынам, сёння ідзем у госці ў Германію, горад Дзюсельдорф зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія (вiдэа).