Рубрыка "Ідзем у госці". Грэцыя

16 октября 2017

Працягнем тэму жыллёва-камунальных паслуг, але ўжо ў кантэксце замежнага вопыту. Наша новая рубрыка "Ідзем у госці". У ёй жыхары розных краін самі распавядаюць, колькі і за што яны плацяць. Сёння больш даведаемся пра сістэму ЖКГ Грэцыі. Камунальныя плацяжы тут разлічваюць індывідуальна для кожнага аб'екта ў залежнасці ад яго размяшчэння: чым больш прэстыжны раён, тым вышэйшыя выдаткі. А плацяжы дзеляць на фактычныя і абавязковыя. Напрыклад, вы павінны аплаціць фактычна выкарыстаны аб'ём вады і дадаткова - абавязковы гадавы падатак. У сярэднім камунальны плацеж на сям'ю - 150 еўра за месяц. Дарэчы, у Грэцыі адна з самых няцяжкіх жыровак у Еўропе.