Ружы з кавуна, а лебедзі з яблыкаў

10 октября 2013
Ружы з кавуна, а лебедзі з яблыкаў. Сёння ў Мінску прайшоў незвычайны конкурс: аматары разьбы па агародніне і садавіне дэманстравалі сваё майстэрства. Сярод удзельніц ніводнага прафесіянала. У звычайным жыцці яны майстры, лабаранты і санітары. Але сёння дзеля карвінгу жанчыны змянілі сваё амплуа.

Зоя Кавалёва, старшыня савета па працы сярод жанчын Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў: Карвінг - гэта цікавы від мастацтва, гэта мастацкае выразанне з садавіны і гародніны. Я ведаю, што гэтым займаліся тайландскія прынцэсы. І мы вырашылі такі цікавы конкурс правесці сярод нашых жанчын.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 15 чалавек. За паўтары гадзіны яны стварылі дзясяткі ядомых кампазіцый. Перамогу атрымала настаўніца англійскай мовы.