Ружовае сонечнае світанне - рэдкасць для студзеня

15 января 2020
Сёння раніцай дзякуючы цёплай зiме можна было сапраўды убачыць жыццё у розных колерах.

Жыхароў сталіцы сустрэла сонечнае світанне з ружовымі, бэжавымі і жоўтымі адценнямі. Такая з'ява - рэдкасць для студзеня. Анамалія абумоўлена плюсавай тэмпературай. Дарэчы,  на працягу дня ў Мінску застанецца цёплае надвор'е да плюс 5 і без ападкаў.