Раство адзначаюць у храме-помніку ў гонар Усіх Святых

7 января 2020
Праваслаўная канфесія найбуйнейшая ў Беларусі. Больш за  4 з паловай мільёны вернікаў па ўсёй краіне. Сёння ў цэрквах праходзяць святочныя службы. 

Наш карэспандэнт Надзея Сербіненка зараз знаходзіцца каля храма-помніка Усіх Святых, дзе ў гэтыя хвіліны праходзіць святочнае богаслужэнне (прамое ўключэнне). 

Святочныя службы праходзяць у храмах Беларусі


Арцём, яшчэ раз добры дзень! Наша здымачная група змяніла лакацыю. Прама зараз мы знаходзімся на вуліцы Каліноўскага ля велічнага храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Настрой у вернікаў  святочны, бо, як вядома, Раство - сямейнае свята. Тут мы бачым вельмі шмат вернікаў, якія прыехалі са сваімі дзецьмі, бабулі і дзядулі прывялі ўнукаў.

Сёння святочная служба праходзіць вось у гэтым асноўным храме з вядомым купалам у форме шатра вышынёй 74 метры. Усіхсвяцкі храм  не толькі месца для малітваў і набажэнстваў, гэта яшчэ і турыстычная, архітэктурная славутасць. Магчыма, таму тут і, дарэчы, не толькі ў святочныя дні  столькі людзей.

Вернікі прыязджаюць памаліцца ва Усіхсвяцкі храм з усіх куткоў краіны. Мы запісалі некалькі інтэрв'ю, давайце паглядзім.

Раство ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых 


У праваслаўнай царкве Раство - гэта яшчэ і свята самых прыгожых урачыстых служб. У храмах расстаўляюць ёлкі. Святары апранаюць белае адзенне. У цэрквах б’юць званы. Пра сутнасць аднаго з галоўных праваслаўных свят года мы спыталі ў настаяцеля храма-помніка Усіх Святых протаіерэя Фёдара Поўнага. 

Як Раство Хрыстова прайшло для праваслаўных вернікаў па ўсёй краіне,  мы распавядзём у канцы гэтага святочнага дня  ў "Панараме"  ў 21:00.