Калядны фестываль з ваенным каларытам

13 января 2016

Завітаць у зямлянку да Дзеда Мароза або даслаць франтавую святочную паштоўку - у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны калядны фестываль прайшоў з ваенным каларытам. Дзяцей запрашалі на творчыя майстар-класы па святочным аздабленні ў тэхніцы арыгамі і па маляванні ваенных навагодніх плакатаў. Тут жа размясціўся палявы домік Дзеда Мароза.

Працавала таксама інтэрактыўная фотазона - наведвальнікі маглі прымерыць ваенную форму і патрымаць зброю салдат Чырвонай Арміі.