Калядныя літургіі працягваюцца

25 декабря 2016

Яны будуць ісці да позняга вечара. Расклад служб сёлета насычаны - кожны касцёл праводзіць па 4-5 набажэнстваў, сярод якіх  спецыяльныя дзіцячыя, моладзевыя, сямейныя. Каталіцкія храмы ўпрыгожаныя ёлкамі, у цэнтры евангельская батлейка - яслі з нованароджаным Ісусам, Марыя, святы Іосіф і іншыя персанажы Бібліі. Святарства апранутае ў белае адзенне, што сімвалізуе чысціню і ўзвышша моманту нараджэння Хрыста. Для большасці вернікаў наведванне храма ў гэты дзень - абавязковая традыцыя. 

Вялікае святкаванне прадоўжыцца яшчэ тыдзень - для каталікоў пачынаецца актава Нараджэння Хрыстовага. Да 1 студзеня - час багатых трапез, наведвання гасцей, сустрэч з сябрамі.