“Калядны кірмаш” у цэнтры сталіцы

2 декабря 2015

Праз дзесяць дзён ля Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы разгорнуцца гандлёвыя рады пад адкрытым небам. Традыцыйна напярэдадні зімовых святаў тут можна набыць ёлачныя ўпрыгажэнні, сувеніры і салодкія падарункі. Акрамя гэтага, да 15 студзеня штодня будуць пячы дранікі, смажыць шашлыкі і частаваць гарачым шакаладам. Дарэчы, гандлёвыя арганізацыі плануць правесці ў кожным раёне сталіцы больш за дзве тысячы святочных кірмашоў, прымеркаваных да Новага года. З 22 снежня ў кожным раёне горада адкрыюцца елачныя базары. З 10 раніцы да 19 гадзін будуць гандляваць навагоднімі дрэвамі. А вось на галоўнай ёлцы Мінска – ля Палаца Рэспублікі - хутка заззяюць рознакаляровыя ліхтарыкі. У гэтыя хвіліны 34-метровае дрэва ўпрыгожваюць гірляндамі. Яго меншыя копіі ўсталююць у кожным раёне сталіцы.