Калядны кірмаш ля ратушы! Вялікі гасцінны двор адкрыўся ў Верхнім горадзе Мінска

27 декабря 2018

18 павільёнаў упрыгожаны традыцыйнымі беларускімі выцінанкамі і маляванымі дыванамі. Ёлкі, гарачыя напоі, сувеніры. Кожны дзень будуць праводзіць і музычныя праграмы каляднага свята. А каб артыстам было больш камфортна забаўляць гледачоў, святочную сцэну ўцяплілі.

Музычныя сэты з танцамі і выступленнем калектываў будуць пачынацца ў 18 гадзін. Вялікі гасціны двор з кухнямі розных краін свету можна наведаць да 5 студзеня.