Калядны кірмаш адкрыўся ў цэнтры Брэста

7 декабря 2017

Упершыню побач з галоўнай навагодняй ёлкай горада ля плошчы Леніна ўсталяваныя стылізаваныя драўляныя хаткі са святочнай атрыбутыкай. Тут можна купіць сувеніры і падарункі, а таксама гарачую гарбату і бліны. На вуліцы Гогаля арганізаваны пашыраны продаж ёлачных цацак і карнавальных касцюмаў. У апошняй дэкадзе снежня ў горадзе адкрыюцца і ёлачныя базары. Жывыя ёлкі можна будзе купіць ад 7 да 30 рублёў.

Сімвал Новага года ўжо ўсталяваны і на галоўнай плошчы Брэста. Вышыня зялёнай прыгажуні 28 метраў, і складаецца яна з 170 маленькіх жывых іглічных дрэўцаў. Урачыстае адкрыццё галоўнай ёлкі горада запланаванае на 23 снежня.