Калядны кірмаш "Мяцеліца" запрашае па сувеніры і падарункі

27 декабря 2019
Дызайнерскія навагоднія вырабы, сувеніры, вулічная ежа і нават эка-прадукты. Калядны кірмаш ля Камароўскага рынку  прапаноўвае шырокі асартымент калядных тавараў. На алеі з 24 зімовых домікаў мінчанам і гасцям сталіцы прапануюць выбраць падарункі на любы густ: навагоднія аксесуары, ёлкі, ўпрыгажэнні. На кірмашы можна паглядзець і навагодні фільм.

Яўген Мяцеліца, жыхар г. Мінска: "Класная атмасфера, надвор'е, праўда, не вельмі. Наогул ідэя стварыць кірмаш на самым такім народным месцы - гэта вельмі крута. І мне, вядома ж, нагадвае такі куток еўрапейскага горада, дзе можна паспрабаваць мясцовай ежы і гарачыя цёплыя напоі".

Яўгенія Арлова, арганізатар навагодняга кірмашу "Мяцеліца": "Акцэнт зроблены на атмасферу. На тое, каб было месца, дзе можна пагуляць, сустрэцца з сябрамі, загадаць жаданне, выпіць гарачы напой. Тут ёсць таксама падарункі, ёлкі, але больш нацэлена на прагулкі і атмасферу".

Для маленькіх гасцей прапануюць гульні і танцы. Калядны кірмаш будзе працаваць штодзень да 1 студзеня.