Калядная традыцыя дарыць напярэдадні праваслаўнага свята падарункі дзецям адзначыла сёння свой юбілей. Пяць гадоў таму яе пачаў Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Федэрацыя хакея Беларусі.
Сёлета госці спаборніцтваў наведалі Маладзечанскую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат №2 для дзяцей з парушэннямі зроку. Выпускнікамі менавіта гэтай установы былі чэмпіёны Паралімпійскіх гульняў Ігар Фартуноў, Васіль Шапцібой, Ірына Фядотава і шматлікія іншыя. Гасцей цёпла сустрэлі ля парога. Традыцыйныя карагоды вакол ёлкі, і хакеісты на імгненне вярнуліся ў дзяцінства. Былі сёння, вядома, і падарункі: аэрахакей ад каманды Прэзідэнта, наўтбукі, планшэты і настольныя гульні ад гасцей турніру.
Не засталіся ўбаку і арганізатары каляднай традыцыі: напярэдадні школа-інтэрнат атрымала бязвыплатную спонсарскую дапамогу ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і Беларускай федэрацыі хакея - 25 000 беларускіх рублёў.













