Калядная ёлка ў Кафедральным саборы ў Мінску сабрала каля 2 тысяч дзяцей

8 января 2014

Калядная ёлка ў Кафедральным саборы ў Мінску сабрала сёння каля 2 тысяч дзяцей не толькі з усіх куткоў Беларусі, але і з суседняй Расіі. Усе яны атрымалі падарункі і благаславенне ад Уладыкі Паўла. Сюрпрыз падрыхтавала і самае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне краіны. Торт, упрыгожаны двума дзясяткамі свечак, стаў адным з самых яркіх і смачных момантаў свята. Зрэшты, і гэта яшчэ не ўсё.



Больш падрабязна - Наталля Тарасюк.


Гэта першае сур'ёзнае выступленне Мікіты Ісаева, як гавораць, перад вялікай публікай. І адбылося яно ў сценах Кафедральнага сабора ў Мінску. Да гэтага дня юнак, прызнаўся, рыхтаваўся літаральна цэлы год. А напярэдадні адсвяткаваў яшчэ і свой дзень нараджэння. І вось сёння Мікіта, падарыўшы свой талент, у адказ атрымаў не толькі благаславенне, але і падарунак з рук мітрапаліта Паўла.


Павел, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі: У кожнага дзіцяці застанецца ў памяці, як ён прыязджаў у Кафедральны сабор, як ён тут славіў Хрыста, як яму ўручылі падарунак. Гэта надзвычай важна і вось гэта ўсё застанецца на ўсё жыццё дзіцяці - асаблівая ўвага бацькоў і дарослых.


Усяго ж у Свята-Духавым саборы сабралося сёння каля 2 тысяч дзяцей.


Гэтай традыцыі - віншаваць з самым цудоўным хрысціянскім святам самых маленькіх - вось ужо 20 гадоў. Гэта калядная ёлка стала юбілейнай, прычым не толькі для беларусаў, але і для маленькіх расіян. Бо практычна з першых дзён акцыі кожны год сюды, у Мінск прыязджаюць і дзеці з Расіі.


Дзеці прызнаюцца, што чакаюць гэтага свята штораз з асаблівым хваляваннем. Многія пачынаюць рыхтавацца задоўга да візіту ў сталіцу: развучваюць вершы і калядныя песні, малююць карціны і ствараюць вырабы.


Усе дзеці атрымалі падарункі і благаславенне ад Уладыкі Паўла. Аднак сюрпрыз падрыхтавалі і арганізатары дабрачыннага праекта - самае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне краіны - спецыяльны торт, упрыгожаны двума дзясяткамі свечак.


Ігар Бузоўскі, першы сакратар ЦК ГА БРСМ: Мы імкнёмся, каб гэтымі святамі была абхоплена як мага большая колькасць дзетак: з забруджаных тэрыторый, якія пацярпелі падчас чарнобыльскай катастрофы. Гэта, з аднаго боку, традыцыйнае мерапрыемства, але яно заўсёды прырастае яркімі падзеямі.


А ўжо праз усяго пару гадзін дабрачынную эстафету падхапіў беларускі дзяржаўны цырк. Пасля займальнай экскурсіі па горадзе дзеці адправіліся ў чароўны свет Каляд разам з паветранымі акрабатамі, фокуснікамі і клоунамі.


За 20 гадоў дабрачыннай праграмы Калядная ёлка - нашы дзеці ўдзельнікамі акцыі сталі больш як 40 тысяч дзяцеў з Беларусі, Расіі і Украіны. А вось Мінскі Палац дзяцей і моладзі сёння прымаў 9 соцень шматдзетных сямей. Канцэрт, карагод са казачнымі персанажамі, інтэрактыўнае шоу і навагодні спектакль сабраў самых маленькіх мінчан.


Больш за тое, дзяцей, якія не змаглі прыйсці на ёлку, павіншавалі валанцёры Палаца дзяцей і моладзі. Дарэчы, дабрачынны марафон працягнецца да канца тыдня. Фінальным акордам стане вялікі паказ у Мармуровай Зале ля каляднай ёлкі.