Калядная акцыя прайшла ў Брэсцкім радзільным доме

9 января 2014

Павіншаваць маці, чые дзеці нарадзіліся 7 студзеня, прыйшлі прадстаўнікі Брэсцкай епархіі. Другі год запар у абласным цэнтры праваслаўнае духавенства наведвае нованароджаных і благаслаўляе іх. На Раство Хрыстова тут на свет з'явіліся 16 малых: 5 хлопчыкаў і 11 дзяўчынак. Епіскап усім маці ўручыў падарункі, іконкі і запрасіў пахрысціць дзяцей у галоўным храме Брэста.


Усяго ж у Брэсцкім абласным радзільным доме ў першы тыдзень 2014 з'явіліся на свет больш як 100 дзяцей. А сам рэгіён па-ранейшаму трымае планку лідара ў краіне па колькасці нованароджаных.