Народжаныя ў Дзень Незалежнасці. Акцыя "З любоўю да дзяцей" праходзіць па ўсёй Беларусі

5 июля 2019

Безумоўна, самае каштоўнае для краіны - гэта дзеці. Бо менавіта юнаму пакаленню беларусаў і працягваць развіццё нашай незалежнай дзяржавы. А лепшым падарункам у галоўнае свята  стала з'яўленне на свет 189 немаўлят.

Сёння маладыя мамы, якія нарадзілі ў Дзень Незалежнасці,  прымаюць віншаванні  ў рамках акцыі "Белая Русь" - з любоўю да дзяцей". Ужо 11-ы год запар разам з грамадскім аб'яднаннем у раддамы з віншаваннямі і падарункамі адпраўляюцца і вядомыя людзі, і палітыкі. Для многіх мам  гэта яшчэ і падстава задаць пытанні, пацікавіцца, напрыклад, аб надзённым, сямейным капітале. Зрэшты, мацярынству і дзяцінству дзяржава надае сур'ёзную ўвагу. Гэта пацвярджаюць і рэйтынгі, дзе Беларусь сярод лідараў. Так, напрыклад, паказчык дзіцячай смяротнасці ў нас у краіне - адзін з самых нізкіх у Еўропе. А ў РНПЦ "Маці і дзіця" ўжо даўно навучыліся выходжваць немаўлят  вагой нават  паўкілаграма. У гэтым медцэнтры сёння таксама былі важныя госці. І яшчэ адзін цікавы факт. Сярод падарункаў мамам  была ў тым ліку льняная пасцельная бялізна і беларуская вышыванка.

Яе сёння наш карэспандэнт Анастасія Бенедзісюк заўважыла не толькі ў раддоме. 
Гэтым немаўлятам толькі споўнілася два дні, а яны ўжо асноўныя ньюсмейкеры. 
Народжаныя ў Дзень Незалежнасці. Пад марш парадных разлікаў. 189 беларусаў па ўсёй краіне. У Мінску - 65. У адрозненне ад мінулага года, у гэтым  статыстыка на боку хлопчыкаў. 
Наогул волаты ў лідарах з пачатку года. Са студзеня ў сталіцы на свет іх з'явілася на 300 больш. А ў Дзень Незалежнасці пазіцыі ўмацаваліся яшчэ і двойнямі. Вось ужо дзе сапраўды не падвойнае, а патройнае свята. І яно аб'ядноўвае. Сёння стала вядома аб магчымым стварэнні Банка даных дзяцей, народжаных 3 ліпеня. Іх будуць віншаваць і надалей. З юбілейнымі датамі або, напрыклад, калі яны пойдуць у першы клас. 

Традыцыя, закладзеная ў 2009. Ужо 11 гадоў "Белая Русь" - з любоўю да дзяцей". І разам з грамадскім аб'яднаннем у раддамах з падарункамі вядомыя людзі, палітыкі. Так, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта гэтай раніцай віншавала мам у РНПЦ "Маці і дзіця". За шчырымі і цёплымі віншаваннямі сапраўдная прэс-канферэнцыя. Гаварылі пра тое, як сёння дзяржава падтрымлівае маладыя сем'і, што выбраны курс (з праграмай сямейнага капіталу) будзе працягнуты. 

Вольга Новікава яшчэ і не здагадваецца, у які важны для краіны дзень яна нарадзілася. Малышцы ўсяго два дні. Дома яе чакаюць тата, брат і сястра. Яна ж з мамай прымае віншаванні. 3-га ліпеня і трэцяе дзіця. Дзень Незалежнасці падарыў іх сям'і статус шматдзетнай. І такіх багатых на дзіцячы смех і важныя для бацькоў эмоцыі ў краіне з кожным годам становіцца ўсё больш. Плюс 32 тысячы шматдзетных сем'яў за апошнія 5 гадоў. 
У РНПЦ "Маці і дзіця" трапляюць самыя цяжкія парадзіхі з усёй Беларусі, тут выяўляюць генетычныя хваробы і робяць аперацыі дзецям яшчэ ў лоне маці. Не гаворачы ўжо пра тое, што выходжваюць немаўлят вагой паўкілаграма. Зрэшты, няма мяжы дасканаласці. Задача, якая сёння стаіць перад профільным ведамствам, - вывесці цэнтр на якасна новы ўзровень працы. 
А гэта ўжо Брэст. Менавіта гэты рэгіён  у лідарах па нараджальнасці. За гэты год тут з'явіліся на свет 5869 дзяцей. І самы буйны малыш вагой  5 кілаграмаў 630 грамаў. У абласным раддоме ёсць свая генетычная лабараторыя, а рэанімацыйныя апараты дазваляюць выходжваць немаўлят вагой 700 грамаў. 3 ліпеня ў галіне на свет з'явіліся 26 дзяцей: па 13 хлопчыкаў і дзяўчынак. 
Платон, Аляксандра, Павел і Інга - самыя распаўсюджаныя імёны ў Брэсце. Тут большасць дзяцей у сваіх сем'ях сталі першынцамі. 
Кветкі і такія патрэбныя падарункі. Ручнікі, падушкі для дзіцячага ложка і ўсё з беларускага лёну. Калі першыя дні з нацыянальным каларытам. Тут жа спецыяльныя камплекты з чырвоным арнаментам. Арганізатары ўпэўненыя, малышы ў беларускай вышыванцы будуць расці здаровымі, моцнымі, дужымі і знаходзіцца пад надзейнай абаронай. 
У Мінску сёння ўвесь дзень прысвечаны вышыванцы.
Узор-шыфр, які аб'яднаў мноства нашых продкаў і адлюстроўвае рысы менталітэту ўсіх беларусаў:  гасціннасць, сямейныя каштоўнасці і міралюбнасць. У Мінску сёння ўвесь дзень прысвечаны вышыванцы. Свята падтрымалі і ў беларускім МЗСе, ужо трэці раз сабраўшы гасцей з некалькіх дзясяткаў краін. 
Знаходзячыся ў геаграфічным цэнтры Еўропы, на скрыжаванні культур, так важна памятаць сваю самабытнасць і ўбіраць фактычна з малаком маці,  з нацыянальным арнаментам на грудзях.