Роўна 75 гадоў таму вызвалілі найбуйнейшы лагер смерці Трэцяга рэйха

27 января 2020
У дні, калі планету ліхаманіць ад новага каранавіруса, мы ўспамінаем і падзеі тых гадоў, калі ўвесь свет страсянула іншая чума - фашызм. Роўна 75 гадоў таму 27 студзеня  салдаты Чырвонай арміі вызвалілі  найбуйнейшы лагер смерці Трэцяга рэйха. Сёння сюды прыбылі каля 200 сведак тых падзей. Вязні канцлагера Аўшвіц-Біркенау ўскладалі вянкі і кветкі да "Сцяны смерці", ля якой каралі зняволеных. Памяць загінуўшых ушанавалі таксама прэзідэнты Польшчы, Ізраіля, Германіі, Фінляндыі, Латвіі і Літвы, а таксама прэм'ер-міністры Францыі, Іспаніі, Чэхіі, Грэцыі, Балгарыі і Сербіі, прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый з больш як 50 краін, у тым ліку Беларусі. Паводле самых сціплых падлікаў, у Асвенціме было знішчана амаль паўтара мільёна чалавек. З тымі, хто зведаў  усе жахі вайны, сустрэўся Руслан Туркоў. 

Сёння ў Асвенціме ўспамінаюць падзеі 75-гадовай даўнасці больш як на 50 мовах свету. Сюды прыбылі дэлегацыі з розных краін, але самыя ганаровыя госці -  гэта былыя вязні Асвенціма. Іх тут крыху больш за 100 чалавек, яны прыехалі з  Канады, ЗША, Аўстраліі, Ізраіля. Некалькі дзён таму сюды прыбыла вялікая дэлегацыя і з Беларусі, сярод іх 12 чалавек, якія прайшлі праз лагер смерці яшчэ ў  дзіцячым узросце. 

У архівах Асвенціма захавалася інфармацыя аб 13 саставах,  якія ў сакавіку 1943 года прыбылі з Беларусі. У асноўным эшалоны ішлі з Мінска і Віцебска. Вядома аб шасці тысячах беларусаў, якія прайшлі праз вароты смерці лагера Асвенцім. Сярод гэтых людзей аказалася і Аляксандра Барысава. Амаль пяць сутак яе з мамай і старэйшым братам везлі ў цесным вагоне. Спачатку яны апынуліся ў лагеры Майданек, а затым іх перавялі ў Асвенцім. І вось першае, што яны ўбачылі, калі апынуліся ў самым эпіцэнтры нацысцкіх злачынстваў.  Аляксандра ўспамінае, як з яе, дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзекаваліся ў лагеры і праводзілі медыцынскія эксперыменты. Памятае яна, як у студзені 1945 іх вызвалілі салдаты Чырвонай арміі. Cегодня ў Асвенціме праходзіць мноства акцый памяці, у якіх удзельнічае і беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатолем Ісачанкам. 

Прысутнічаюць тут і прадстаўнікі духавенства. У протаіерэя Фёдара Поўнага асаблівая місія, ён прывёз з сабою капсулу для забору зямлі, якую затым даставяць у Мінск. Роўна 75 гадоў таму цаной жыцця больш як 230 савецкіх салдат быў вызвалены лагер Асвенцім. З паўтара мільёна чалавек каля сямі тысяч вязняў дажылі да гэтага дня. Пра гэта страшна гаварыць, але гэта трэба памятаць.