Роўна 100 гадоў таму ў Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд

14 декабря 2017

Гістарычная дата для беларускай дзяржавы. Роўна 100 гадоў таму ў Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд.

Тады ўсе палітычныя і культурныя сілы краіны аднагалосна прынялі першы пункт пастановы аб самавызначэнні Беларусі. У гэты ж дзень прафесарам Карскім была названа ідэя аб стварэнні дзяржаўнага ўніверсітэта. Пастановы з'езда былі вельмі сугучныя цяперашнім сацыяльным і палітычным прыярытэтам нашай краіны. Як захавалася і практыка разам прымаць найважнейшыя рашэнні ў жыцці дзяржавы.

Да 100-годдзя I Усебеларускага з'езда ў Мінску прайшла навуковая канферэнцыя. 120 навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Польшчы і Чэхіі на базе Белдзяржуніверсітэта абмеркавалі будучыню гістарычнай навукі.