"Аднагодкі незалежнасці"

16 июня 2019
За чвэрць стагоддзя нашым медыкам удалося знізіць матчыну смяротнасць у дзясяткі разоў, навучыцца выходжваць малых вагой у 500 грамаў і дапамагаць жанчынам станавіцца мамамі з дыягназамі, якія раней былі прысудам. Аб тым, як развівалася наша краіна, ужо новае пакаленне даведваецца з аповедаў родных і старэйшых калегаў. 

Якія зараз ёсць магчымасці ў маладых спецыялістаў,  мы спыталі ў герояў праекта "Аднагодкі незалежнасці". Ён прысвечаны 25-годдзю асноўнага закону краіны - Канстытуцыі - і інстытуту Прэзідэнцтва. Мы запрасілі 10 маладых людзей 25-ці гадоў розных прафесій і ўжо іх вачыма паглядзелі на гісторыю нашай краіны (відэа).