Расціславу Янкоўскаму ўсталявалі помнік на Алеі зорак

8 декабря 2017

Сёння ў Мінску адкрылі помнік выбітнаму акцёру тэатра і кіно Расціславу Янкоўскаму. Фігуру ўсталявалі на Алеі зорак на Усходніх могілках сталіцы. Скульптар Мікалай Байрачны захаваў Янкоўскага ў адным з яго самых вядомых тэатральных вобразаў - Караля Станіслава Радзівіла са спектакля "Пане Каханку".

У тэатры Расціслаў Янкоўскі сыграў 160 роляў, а ў кіно - 60. Народны артыст СССР пайшоў з жыцця на 87-м годзе - 26 чэрвеня 2016-га.