Расійскія журналісты сустрэліся з губернатарам Сямёнам Шапірам

9 октября 2013

Якія галіны ў Беларусі атрымліваюць дзяржпадтрымку і чаму, на чым засноўваецца рэальны сектар эканомікі ў краіне і ці існуе попыт на аграсядзібы, якіх у Гродзенскай вобласці больш за 100? Сёння расійскія журналісты сустрэліся з губернатарам Сямёнам Шапірам. Праўда, афіцыйная прэс-канферэнцыя праз 10 хвілін змяніла фармат на жывую і нефармальную гутарку, не страціўшы пры гэтым інфармацыйнасці для журналістаў.



Андрэй Паўлаў, начальнік службы карэспандэнцкай сеткі тэлеканала ТБ Цэнтр: Я разглядаю сваю камандзіроўку ў Беларусь як нейкую канцэнтраваную магчымасць за вельмі кароткі прамежак часу ўбачыць даволі многа, шырока і глыбока, як і чым жыве сёння Беларусь.


Сёння расійскія журналісты наведаюць яшчэ шэраг вытворчых прадпрыемстваў і спартыўных аб'ектаў у Лідзе. Заўтра адправяцца ў Мірскі замак.