Расійскія журналісты наведалі Мінскі завод колавых цягачоў

12 декабря 2018

Прэс-тур расійскіх журналістаў працягваецца ў нашай краіне. Пачаўся ён напярэдадні са знаёмства з Полацкам і Наваполацкам у Віцебскай вобласці. А сёння прадстаўнікі СМІ ў Мінску.

Каля сотні нашых калег з Масквы, Пецярбурга, Смаленскай, Пскоўскай, Бранскай абласцей і Прыморскага края наведалі Мінскі завод колавых цягачоў, дзе азнаёміліся з найноўшымі ўзорамі ваеннай тэхнікі. Гаварылі і аб супрацоўніцтве. Сёння ў Расію МЗКЦ экспартуе 70 % колавых платформ, нягледзячы на тое што ўсходняя суседка пачала выпуск такой прадукцыі на базе КамАЗа. Як заявілі сёння расійскай прэсе, у кожнага прадпрыемства свая ніша, і канкурэнцыя не парушыць сувязі.

У праграме візіту - аб'екты холдынгу "Амкадор", а таксама сучасныя цягнікі на "Штадлеры".