Расійскія войскі сталі пакідаць тэрыторыю Беларусі

21 сентября 2017

Стратэгічныя вучэнні "Захад-2017" завершаны. З гэтага дня ўдзельнікі манеўраў, ваенная і спецтэхніка вяртаюцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі. Гэтыя здымкі зроблены на чыгуначнай станцыі ў Асіповічах. Тут машыны 1-й танкавай арміі ўжо пагрузілі на састаў.

Юрый Камароў, намеснік начальніка танкавага батальёна 1-й танкавай арміі, Расія: "Карысць ад гэтых вучэнняў вялізная. Мы выканалі баявую задачу. Зараз з чыстым сумленнем вяртаемся дахаты".

Валянцін Пчэльнікаў, наводчык-аператар танка Т-80 1-й танкавай арміі, Расія: "Мы змаглі паказаць сваё майстэрства, чаму нас вучылі. Усе пастаўленыя задачы мы выканалі. Зараз з добрым настроем вяртаемся дахаты".

Да 30 верасня ўсе падраздзяленні Узброеных сіл Беларусі і Расіі, якія прымалі ўдзел у вучэнні, вернуцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі.