Расійскія вайскоўцы пасля вучэння "Захад-2017" адпраўляюцца дамоў

21 сентября 2017

У гэтыя хвіліны мы атрымліваем кадры з Асіповіч, адкуль адпраўляюцца дамоў расійскія вайскоўцы пасля вучэння "Захад-2017". На склад ужо пагрузілі машыны Першай танкавай арміі. Да 30 верасня ўсе вайскоўцы і тэхніка Беларусі і Расіі, задзейнічаныя ў манеўрах, вернуцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі.