Расійскія вайскоўцы пачалі прыбываць у Беларусь для ўдзелу ў вучэннях "Захад-2017"

15 августа 2017

Расійскія вайскоўцы пачалі прыбываць у Беларусь для ўдзелу ў планавай падрыхтоўцы да маштабных вучэнняў "Захад-2017".

На працягу наступнага тыдня вайскоўцам дзвюх краін трэба будзе стварыць рэальныя сітуацыі для вучэнняў і адпрацаваць дзеянні сіл і сродкаў тылавога і тэхнічнага забеспячэння. Нагадаем, сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017" пройдзе з 14 па 21 верасня на шасці ваенных палігонах Беларусі. Удзел у манеўрах прымуць больш чым 12 з паловай тысяч вайскоўцаў дзвюх краін. Задзейнічаюць каля 680-ці адзінак баявой тэхнікі. За ходам вучэнняў будуць назіраць больш чым 80 міжнародных назіральнікаў.