Расійскія вайскоўцы, якія прымалі ўдзел у вучэннях "Захад-2017", вяртаюцца дамоў

22 сентября 2017

Эшалоны з расійскімі вайскоўцамі, калоны ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, якія прымалі ўдзел у сумесных стратэгічных вучэннях "Захад-2017", вяртаюцца дамоў. Напярэдадні Беларусь пакінулі расійскія вайскоўцы, якія былі задзейнічаны на палігоне Асіповіцкі. Перабазіраванне з тэрыторыі Беларусі ажыццявіла і армейская авіяцыя Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл Расіі. Гэтыя кадры мы атрымалі з Барысава. Тут машыны 1-й танкавай арміі з асабовым складам ужо пагрузілі на чыгуначны транспарт.

Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2017" завяршыліся ў аўторак. Да 30 верасня ўсе падраздзяленні Узброеных сіл Беларусі і Расіі, якія прымалі ўдзел манеўрах, вернуцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі.